Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Уладзімір Дубоўка - Якіх толькі кветак на свеце няма...

Якіх толькі кветак на свеце няма,
на свеце бязмежным, шырокім!
Якая на іх не бывае зіма, –
вясной весяляць яны вока!
 
Уцеху прыносяць старым і малым,
вянкі з іх кладуць і пакойным:
усіх хараством надараюць сваім,
угояць і смутак няўгойны...
 
А ты, кармазынам убраны кіпрэй,
таёжная, сціплая кветка,
не толькі красою здзіўляеш людзей,
здзіўляеш ты сілаю рэдкай.
 
Калі надыходзіць навала вятроў
і першы мароз залютуе –
сабой затуляеш сваіх ты сяброў
і смерцю ад смерці ратуеш.
 
І так да апошняга бойка ідзе
з марозам суровым і жорсткім,
і так да апошняга ў сонечны дзень
жывыя узносяць пялёсткі...
 
Таму цябе людзі шануюць усе,
што друг ты ў бядзе, а не сведка.
Згадаў я таму аб цудоўнай красе
тваёй, мая сціплая кветка...
 
Красуеш і ў нашых лясах векавых,
ля нашых дубоў і бярозак,
і так жа бароніш сяброў ты сваіх
ад першых, знішчальных марозаў...
 
Ты мне нагадаеш мінулыя дні,
прывабу бясконцых прастораў
і многіх, інакшых паселішч агні,
і вечназялёнае мора...

 

Похожие статьи:

ПераказыДзіўныя кветкі

ПераказыЯпонская ружа

ПераказыКолер кветак

ПераказыВасількі (Паводле У. Ягоўдзіка)

ПераказыВодар дзядоўніку