Часам успомнішся нечакана,
знічкай ля воч тады мільганеш.
Занізь пурпурна-ліловых караляў,
занізь перлаў на морскім дне...
Помніцца вечар той вельмі доўга:
палкія вочы, хістанне плеч...
Ты мне спявала пра сінюю Волгу,
сэрца не будзе больш смылець.
Згадкі ўзмацняюць нас і гартуюць,
нават спавітыя горкай травой.
Толькі успомню цябе, залатую, –
жоўкне смутак, цвіце супакой...
Хочацца песню табе праспяваць мне
пра Сож, пра Нарач і пра Дзвіну.
Такжа пра тое, што сілы не трацім,
а набываем, каб лёс развінуць...
Толькі далёка ўсё гэта, далёка:
ў песнях нашых – фермато размах...
Вечар на ўзвышшы успёрся на локаць,
рокат ў далінах і далавах...
Зноў ты успомнішся нечакана,
знічкай ля воч зноў мільганеш.
Занізь пурпурна-ліловых караляў,
занізь перлаў на морскім дне...
1925
Крыніца: Душа мая тужлівая... : вершы і паэмы / уклад. В. А. Шніп. – Мінск: Маст. літ., 2005. – 303 с. – (Беларуская паэзія ХХ стагоддзя).
Похожие статьи:
Уладзімір Дубоўка → Уладзімір Дубоўка - Як сінячок да сонца лётаў
Уладзімір Дубоўка → Лірыка Уладзіміра Дубоўкі
Биографии → Уладзімір Дубоўка
Уладзімір Дубоўка → Уладзімір Дубоўка - Часіна ды з сокам рабіны...
Уладзімір Дубоўка → Уладзімір Дубоўка - Паляжам мы