Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Уладзімір Дубоўка - Палессе

Ўладыслаў Сыракомля,
наш зямляк знакаміты,
даў пра гэта наўколле
верш свой, смуткам спавіты.

Ён пакінуў на памяць
нам малюнак праўдзівы.
Пачытаеш – устануць
тыя вёскі і нівы.

«У пясках, пры балоце,
пры азёрнай затоцы,
вёска стала ў самоце,
як жабрак дзе пры плоце.
Сосны скардзяцца, шэпчуць,
над нядоляю плачуць.
А ў той вёсцы галеча!
Выгляд вёскі жабрачы:
У зрэбнай вопратцы людзі –
не адзеты, не голы.
Закурэлыя, ў брудзе,
ў свет глядзяць невясёла.
Сцены ў цвілі і гнілі
у стадолах і хатах.
Іх чаротам. накрылі
і саломай бахматай.
Бусел, стораж хаціны,
склаў гняздо на страсе тут,
нібы даў селяніну
ён для шчасця прыкмету.
– Эх, пляцеш ты, мой мілы!
У вёсцы буслаў нямала.
Каб варожбам мець сілу –
шчасце скрозь красавала б!
– О! Жывём мы шчасліва:
ані хлеба, ні солі.
Лёг пясочак на нівах,
зрос палын у стадоле...
Думка схована змрокам,
быццам іскрынка ў прыску.
Уздыхне ён глыбока
па сабе і па блізкіх.
Б'ецца сэрца людское,
нібы молат у кузні.
Возьме так за жывое,
што на бога заблюзніць.
Угінаюцца плечы,
слёзы коцяцца з болю.
Варажбой, чалавеча,
не адолець нядолі.
Нас зраклося і сонца:
дзесь яно ў акіяне.
Бусел нашай старонцы
стуль прыносіць вітанне.
Ён ляціць з небасхілу,
нішчыць гадаў гатовы...
Не птушынаю сілай
зняць усім ім галовы!
Каб пазбыцца напасці,
каб сябе ашукаць чым,
хлусім сэрцу пра шчасце,
хоць яго і не бачым.
Людзі, быццам як дзеці:
шчасця, кажуць, чакаем!
Покуль сонца засвеціць –
выесць вочы раса ім».
*

Ах, зямляча, зямляча,
дарагі Сыракомля!
Як жа час перайначыў
за стагоддзе наўколле!

Не пазналі б сягоння
аніяк вы Палесся, –
тут сталёвыя коні,
тут шчаслівыя песні.

Тыя ж самыя хвоі,
што пры вас галасілі,
заспявалі такое,
што ўзнімае на крылле.

А па вёсках – прасторы:
ні памежкаў, ні пана.
Гора знішчана ў корань,
больш няма занядбаных.

Электрычнасць у хатах,
быццам зоркі у вокнах.
Стрэх не ўбачыш бахматых,
воч не ўбачыш ты мокрых.

Не царква ці капліца –
ў вёсках клубы і школы.
Моладзь на вечарніцах
ходзіць з песняй вясёлай.

Стала полымя з іскры,
зазіхцела над намі.
Захаванае ў прыску,
занялося кастрамі.

Бусел – праўнук праўнукаў
тых, што вам клекаталі, –
са старою навукай
вымярае ўсё далі.

Ён знаёмым адзіным быў
бы ў тым падарожжы.
Ён не зрокся радзімы,
ўсё пра шчасце варожыць.

Не варожбы з малітвай,
а народная воля,
а упартыя бітвы
аднавілі наўколле!

 

* W. Syrokomla – «Z wrażeń poleskiej podróży», 1850 г.

 

Похожие статьи:

ПераказыПрыпяцкі запаведнік

Анатоль ГрачанікаўАнатоль Грачанікаў - На Палессі...

Сяргей ГрахоўскіСяргей Грахоўскі - Гарывада

ПераказыСцяжынкамі Янішчыц

ПераказыПалесся абрус аксамітны