Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Уладзімір Дубоўка - Не кажу – запявайце, цымбалы

Не кажу – запявайце, цымбалы,
не кажу – струна да струны.
На нервах сваіх мы іграем
і складаем лады, страі.

Разліваецца смага па жылах,
як пялёсткі ў павевах вятроў.
Мне калісьці цыганка варажыла,
што загубіць мяне мая кроў.

Хай мяне, а нікога іншага,
хай мяне, а нікога больш.
Вось не ведаю нічога сіньшага,
чым вочы дзявочыя і боль.

I нічога не ведаю больш белага,
чым ростань нечаканая і снег.
А сняжынкі ўсё лётаюць-бегаюць,
і здаецца, гэта ўва сне.

Ой, браточкі мае, таварышы,
ды чаму ж гэта ў радасці сум?..
Нечакана возьмеш завалішся,
столькі песень я ў сэрцы нясу.

Вось каб так праспяваць іх, як думаю,
вось каб так, як кладуцца яны...
Аплывае крыніца шумаю,
ці адкінуць яе далані?

Але ж песня, ты, песня... ой, песня!
Ты пакрышыш наносную твань!
Калі кажа паэт, што Прадвесне, –
дык пачне зелянець трава.

Не кажу – запявайце, цымбалы,
не кажу – струна да струны.
Калі нерваў нам будзе мала, –
з пачуццёў заснуем мы страі.

1925
 


Крыніца: Душа мая тужлівая... : вершы і паэмы / уклад. В. А. Шніп. – Мінск: Маст. літ., 2005. – 303 с. – (Беларуская паэзія ХХ стагоддзя).

 

Похожие статьи:

БиографииУладзімір Дубоўка

Уладзімір ДубоўкаУладзімір Дубоўка - Як сінячок да сонца лётаў

Уладзімір ДубоўкаЛірыка Уладзіміра Дубоўкі

Уладзімір ДубоўкаУладзімір Дубоўка - Часіна ды з сокам рабіны...

Уладзімір ДубоўкаУладзімір Дубоўка - Паляжам мы