Колькі вас загінула, скажыце,
Дзе вас пахавалі і калі?
Не ў стаптаным беларускім жыце,
А ў чужой знявечанай зямлі.
Колькі вас, яшчэ не цалаваных,
Не спазнаўшых радасці ў жыцці,
Заціскала вогненныя раны
І дамоў не здолела прыйсці?
Што дала ў трынаццатым стагоддзі
Тая непатрэбная вайна?
Вамі ў кожным жудасным паходзе
Сплочана крывавая цана.
Што і ад каго вы адстаялі?
Дзе вы свой закончылі паход?
Многія сабе заваявалі
Помнікі у васемнаццаць год.
І цяпер у апусцелай хаце
Праклінае кожны дзень вайны
І глядзіць заплаканая маці
Не на сына, а на ардэны.
...На чало жалобнай Беларусі
З жалем пазіраю ўсё часцей.
Хоць не веру ў Бога, а малюся
Я за ўсіх унукаў і дзяцей.
Похожие статьи:
Сяргей Грахоўскі → Сяргей Грахоўскі - Чалавеку патрэбна не слава...
Биографии → Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі → Сяргей Грахоўскі - Стары млын
Сяргей Грахоўскі → Сяргей Грахоўскі - Прызнанне
Сяргей Грахоўскі → Сяргей Грахоўскі - Мама