Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Сяргей Грахоўскі - У лесе

Хто, гуляючы па лесе,
На высокі дуб палезе?
Хто, прыйшоўшы у лясы,
Не заўважыць след лісы?
Я на пень усеўся лысы,
Бачу – тут гулялі лісы,
Я на дуб узлезці б мог,
Каб пад ім быў мяккі мох.
Пад бярозаю ляжу
І бярозавік ліжу:
Смага паліць, а вады
Не знайсці, бо авады,
Быццам хмара, наляцелі –
Пухіры гараць на целе,
Я другі адзену ўбор
І пайду гуляць у бор.

 

Похожие статьи:

Казкі ЖыццяЯкуб Колас - Стары лес

Рыгор ІгнаценкаРыгор Ігнаценка - Сон у лесе

Максім ГарэцкіМаксім Гарэцкі - У панскім лесе

Пераказы, дыктантыУ лесе (Паводле М. Гарэцкага)

Рыгор ІгнаценкаРыгор Ігнаценка - Вартавы цішыні