Не спяць дарослыя і дзеці,
Глядзіць у неба цэлы свет:
Зноў касманаўты у ракеце
Да зорак пракладаюць след.
А на далёкім касмадроме
Шуміць вясною белы сад,
Чакае старту невядомы
Адважны новы касманаўт.
I мы свае гартуем сілы,
Гартуем волю з году ў год,
А падужэюць нашы крылы –
I мы адправімся ў палёт.
Похожие статьи:
Яўген Крупенька → Яўген Крупенька - Мы – касманаўты
Биографии → Сяргей Грахоўскі
Васіль Зуёнак → Васіль Зуёнак - Пачакай, дзядуля Марс
Пераказы → Камандзіроўка на Марс
Сяргей Грахоўскі → Сяргей Грахоўскі - Мама