Пажоўклая галінка на бярозе –
Прыкмета нечаканай сівізны.
Прыціхла ўсё ў чаканні і ў трывозе:
Бліжэй зіма, далёка да вясны.
За ноч пясок на беразе астыне,
Замоўкне жураўліны пералёт,
Счарнеюць у гародчыку вяргіні,
І заіскрыцца ў лужах тонкі лёд.
Астынуць сонца кволыя праменні,
У хмарах затрымаецца зара,
Замоўкне ўсё ў глыбокім
задуменні –
Вось і настала зімняя пара.
Похожие статьи:
Сяргей Грахоўскі → Сяргей Грахоўскі - Стары млын
Сяргей Грахоўскі → Сяргей Грахоўскі - Мама
Сяргей Грахоўскі → Сяргей Грахоўскі - Чалавеку патрэбна не слава...
Биографии → Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі → Сяргей Грахоўскі - Прызнанне