Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Сяргей Грахоўскі - Дабрата

Нялёгка быць даверлівым і шчырым,
Нялёгка крыўды даўнія забыць;
Яны звісаюць, як цяжкія гіры,
І замінаюць верыць і любіць.

Нялёгка добрым быць, хоць нам не трэба
Ні лёгка запрацованага хлeба,
Ні танных поспехаў, ні скідак, ні удач,
Ні вырашаных іншымі задач,

Ні тых пахвал, што лёгка раздаюцца
Сябрамі за абедзенным сталом,
Ні плётак, што вужакамі віюцца
І патыхаюць зайздрасцю і злом.

Усё праходзіць, быццам дождж няроўны, –
І боль, і злосць, і дробная брыда,
А застаецца важны і галоўны
І самы светлы талент – дабрата.

 

Похожие статьи:

Авяр’ян ДзеружынскіАвяр’ян Дзеружынскі - Добрае сэрца

Пімен ПанчанкаПімен Панчанка - Не спявай мне песню пра арэлі...

Васіль ВіткаВасіль Вітка - Слова

Аляксей ЯкімовічАляксей Якімовіч - Хто самы добры?

Ніл ГілевічНіл Гілевіч - Добры чалавек