Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Станіслаў Шушкевіч - Цяжка жабцы жыць без хаткі

Жабка квакае на кладцы:
– Вунь бабры жывуць у хатцы,
А на беразе, на горцы,
Крот у цёмнай, цёплай норцы,
А адгэтуль недалёка
Мае дом-гняздо сарока…
Мне ж няма дзе прытуліцца.
Там, дзе росная травіца,
Дзе густая асака,
Дзе паблізу ясакар,
Між карэнняў, пад лістком
Не хаціну і не дом
Маю – лёгенькі паддашак.
Ой, цяжкая доля наша…

Бобр зубамі на ўзбярэжжы
На кавалкі дрэвы рэжа,
Крот-сусед надзвычай лоўкі,
Мае лапы, як рыдлёўкі,
А сарока, глянуць люба,
Так працуе вострай дзюбай.
Я зубоў не маю ў роце,
З гора квакаю ў балоце.
Сяду, думаю на кладцы…
Як мне, беднай, будавацца?..
Мае лапкі, нібы гума.
Галава трашчыць ад думак...
Хто ж квакуху пашкадуе?
Хто ж бяду яе пачуе?
Пад кустом старым кашлатым
Цяжка жабцы жыць без хаты.

 

Похожие статьи:

Станіслаў ШушкевічСтаніслаў Шушкевіч - Знатныя лісічкі

Станіслаў ШушкевічСтаніслаў Шушкевіч - Верабейка

Станіслаў ШушкевічСтаніслаў Шушкевіч - Па лісточку поўзаў смоўж

Станіслаў ШушкевічСтаніслаў Шушкевіч - Свавольнікі

Станіслаў ШушкевічСтаніслаў Шушкевіч - Камарык