Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Станіслаў Шушкевіч - Свавольнікі
Два мядзведзі-мішкі
Падкідалі шышкі.
Як скакалі праз кусты,
Дык абшарпалі хвасты.
Селі побач на пяньку
Пад ялінамі ў цяньку,
Плачуць, азіраюцца –
Мама будзе лаяцца.