Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Станіслаў Шушкевіч - Па лісточку поўзаў смоўж
I упоперак і ўздоўж
Па лісточку поўзаў смоўж.
След пакінуў мокры, слізкі –
Дзве зялёненькія рыскі.
За ўсю ноч у нашым садзе
Ён ледзь-ледзь прапоўз тры пядзі.
I упоперак і ўздоўж
Па лісточку поўзаў смоўж.
Сам жа думаў, што паўсвету
Ён прапоўз за ночку гэту.