Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Станіслаў Шушкевіч - Пачапіўся павук
Пачапіўся павук
За асінавы сук,
Павуцінку снуе
Ды наcупіўся, злуе:
– Вось я з гэтага матка
Мухам хустку буду ткаць,
І кашулькі, і сукенкі, –
Няхай носяць, як паненкі!
Уцякаюць гуртам мухі,
Павука не хочуць слухаць,
Узняліся, паляцелі,
Ажно крылцы затрымцелі.