– Пацямнелі тварыкі,
Пацямнелі ножкі...
Дзе ж вы загарэлі,
Міленькія крошкі?
Мо былі вы ў Афрыцы?
Можа, ў Інданезіі?
Вы адкуль прыехалі?
Вы адкуль прывезены?
Толькі вочкі сінія,
Сінія, глыбокія...
Пэўна, вы паўднёвыя,
Пэўна, вы далёкія?
– Мы жывём у садзіку,
Садзіку дзіцячым.
Хіба ж там ніколі
Нас ніхто не бачыў?
Гэта ж наша сонейка
Нас ласкава грэла,
Загарэлі тварыкі,
Пацямнела цела.
Не былі мы ў Афрыцы,
Не былі і ў Азіі,
Вось на гэтым дворыку
Бегалі і лазілі.
1957
Похожие статьи:
Станіслаў Шушкевіч → Станіслаў Шушкевіч - Па лісточку поўзаў смоўж
Станіслаў Шушкевіч → Станіслаў Шушкевіч - Верабейка
Станіслаў Шушкевіч → Станіслаў Шушкевіч - Камарык
Станіслаў Шушкевіч → Станіслаў Шушкевіч - Знатныя лісічкі
Станіслаў Шушкевіч → Станіслаў Шушкевіч - Свавольнікі