Нас абвеяла мяцеліца з табой,
Закружыў, загуў сняжынак белы рой,
Не відаць ні дрэў, ні поля, ні ракі,
Закрычалі ў цёмнай далі ашалелыя гракі.
Шмат завей мы бачылі, праходзілі з табой,
Але сэрца б’ецца, звоніць непакой.
Хоць, здаецца, да вясны рукой падаць,
Дзе ж пралескі з колерам вачэй тваіх сабраць.
Пасмы белыя на скронях серабром,
Дахі бразгаюць, грымяць назло, як гром,
Не відаць пі дрэў, ні поля, ні ракі,
Чую толькі поціск вернае рукі.
1970
Крыніца: Шушкевіч С. Выбранае: Вершы / Прадм. Л. Марціновіча. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1988. – 414 с.
Похожие статьи:
Станіслаў Шушкевіч → Станіслаў Шушкевіч - Знатныя лісічкі
Станіслаў Шушкевіч → Станіслаў Шушкевіч - Па лісточку поўзаў смоўж
Станіслаў Шушкевіч → Станіслаў Шушкевіч - Верабейка
Станіслаў Шушкевіч → Станіслаў Шушкевіч - Камарык
Станіслаў Шушкевіч → Станіслаў Шушкевіч - Свавольнікі