За дзяўчынкай гоніцца
Козачка-свавольніца.
Рожкамі кальнула,
Хвосцікам махнула.
Гайсанула цераз плот
У зялёны агарод.
Пэўна, ёй да густу
Морква і капуста?
Агароднік пужкай
Выгнаў валацужку.
Пыл з-пад ножак курыцца,
Як пабегла вуліцай.
Нібы зайчык, скача,
Гоніць гусак, качак.
– Ах ты, непаслушніца! –
Кажа цётка-птушніца.
Вось табе і «мэ-ка-ка» –
Пухне ў козачкі шчака.
Похожие статьи:
Станіслаў Шушкевіч → Станіслаў Шушкевіч - Верабейка
Станіслаў Шушкевіч → Станіслаў Шушкевіч - Свавольнікі
Станіслаў Шушкевіч → Станіслаў Шушкевіч - Па лісточку поўзаў смоўж
Станіслаў Шушкевіч → Станіслаў Шушкевіч - Знатныя лісічкі
Станіслаў Шушкевіч → Станіслаў Шушкевіч - Камарык