Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Станіслаў Шушкевіч - Звярыны стадыён

На стадыён каля ракі
Вясёлым раннем з бору
Прыбеглі вёрткія ваўкі –
Адважныя баксёры.

Прыджгалі з пушчы тры зубры,
І лось наставіў рогі.
Трох першых выбралі ў журы,
Мядзведзь суддзёй быў строгім.

На рынг выходзяць два ваўкі
Ў баксёрскіх рукавіцах,
Крычаць ад радасці дзікі:
– Глядзіце, будуць біцца!

Па сіле роўныя дружкі,
Вага ў іх адной меры,
Адзін зрабіў удар цяжкі,
Другі як доўбняй перыць.

– Ура, браточкі! Брава! Брава!
Бі мацней! Лупі ямчэй! –
Воўчая раве арава,
Не спускае з іх вачэй.

Чуваць удары: бах ды бах!
Два роўныя па сіле...
Знайшлася моц і ў іх зубах –
Па разу укусілі.

Суддзя-мядзведзь тут не стрываў.
За праўду стаў гарою
І так па шыі моцна даў –
Зваліліся героі.

Пасля хваціў іх за хвасты
І за канат шпурляе,
Адзін самлеў, абняў кусты,
Другі ля пня кульгае.

Ля мікрафона стаў мядзведзь:
– Расходзьцеся дадому!..
А вось такіх баксёраў мець
Не раю я нікому.

Усё спынілася уміг.
Было нямала смеху,
І стадыён замёр, заціх
Для многіх на пацеху.

Похожие статьи:

Станіслаў ШушкевічСтаніслаў Шушкевіч - Камарык

Станіслаў ШушкевічСтаніслаў Шушкевіч - Верабейка

Станіслаў ШушкевічСтаніслаў Шушкевіч - Свавольнікі

Станіслаў ШушкевічСтаніслаў Шушкевіч - Па лісточку поўзаў смоўж

Станіслаў ШушкевічСтаніслаў Шушкевіч - Знатныя лісічкі