– Я расту, расту, расту,
Расцягнуўся на вярсту, –
Так сказаў гарбуз-таўстун.
Усміхнулася фасоля:
– Лепш не лезь, гарбуз, на поле.
Бо жывоцік свой праколеш.
Бачыш, востры частакол,
А за ім глыбокі дол?..
Ой, як страшна там наўкол!
Не паслухаўся пузаты,
Праз цыбулю і салату
Ён палез уверх заўзята,
Ды зваліўся ў баразну,
Крышку высунуў спіну
I ў цішы, цяпле заснуў.
Хоць і спаў, ды рос і рос,
Ён усіх тут перарос,
Не падняць яго на воз.
1970
Похожие статьи:
Станіслаў Шушкевіч → Станіслаў Шушкевіч - Верабейка
Станіслаў Шушкевіч → Станіслаў Шушкевіч - Па лісточку поўзаў смоўж
Станіслаў Шушкевіч → Станіслаў Шушкевіч - Камарык
Станіслаў Шушкевіч → Станіслаў Шушкевіч - Свавольнікі
Станіслаў Шушкевіч → Станіслаў Шушкевіч - Знатныя лісічкі