Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Станіслаў Шушкевіч - Верабейка
Верабейка ўвесь дрыжыць:
– Як тут жыць? Як пражыць?
Набліжаецца зіма,
Цёплай вопраткі няма.
Цык-цырык! Цык-цырык!
Я ад холаду адвык.
I азяб я, і прамок,
Слаба грэе мой пушок.
Вецер. Холад. Дождж імжыць...
Як тут жыць? Як пражыць?
Цык-цырык! Цык-цырык!
Я ад холаду адвык.