Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Станіслаў Шушкевіч - Берасцяначка
– Берасцяначка, скажы,
Дзе ты ў лесе любіш жыць?
Ці ў нізіне ля ракі,
Ля чароту, асакі?
Ці ў глухім асінніку?
Ці ў густым крушынніку?
– Там, дзе многа сонейка,
Ў чысценькім сасонніку
Мой узгорачак відаць.
Там люблю я жыць, спяваць.