Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Рыгор Барадулін - Павучынка бабінага лета

Павучынка бабінага лета  
З ласкай шарганула па губах.  
Прыцемкі. Раса. Сцюдзёны пах.  
Развітанне. Сум. Было ўсё гэта.  
Восені пададзена карэта.  
Ліст яшчэ зялёны на дубах.  
Астывае духата ў тарпах.  
І задумаўся радок паэта.  
І паўдню пакуль стае святла.  
Пара ад раллі, як ад вала.  
Ды пад нечым рысу падвяла  
Павучынка бабінага лета.

 

Похожие статьи:

Уладзімір ДубоўкаУладзімір Дубоўка - Залатая, асенняя раніца...

ВВосеньскія песні

Алесь ГарунАлесь Гарун - Восень

Алесь СалавейАлесь Салавей - Восень

Ніна МацяшНіна Мацяш - Восень