Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Рыгор Барадулін - Колькі раніц месціць ранец?

Як памножыць на гады
Дні і месяцы,
Тады
Падлічыць набудзеш шанец,
Колькі раніц
Месціць ранец.
 
Раніц многа
Ранец месціць.
Кожны дзень
І кожны месяц
Іх кіруе ў школу рана,
Каб вучыліся старанна.
 
Ты расцеш –
Растуць гады.
Не сцішаючы хады,
Раніцы ідуць з табой
З першай радасцю,
Журбой.
 
Першая
Ступае тая,
Жоўтым лісцем залатая,
Следам –
Раніца другая,
Першай партай дарагая.
 
Раніцай вясёлай трэцяй
Промень хітра ў вокны свеціць.
 
Добрых раніц
Шмат у школе –
Не забудзеш іх ніколі.
 
У вяснушках лісця,
Рыжы
Раніцу прывеціць рад
Задуменны лістапад.
Снежань
Раіць дбаць пра лыжы.
Нават грозны месяц люты
Запытаецца,
Чаму ты
Не прыходзіш на каток
Правяраць на звон лядок.
Сакавік качае снежкі,
Красавік казыча ўзмежкі.
Вострыць май
На нудных ікал,
Запрашае да канікул.
 
Кожнай раніцы
Усмешка
Непаўторная такая.
Да Краіны Ведаў
Сцежка
У дарогу вырастае.
 
Раніцы з табою ўсе –
У лістах,
Снягах,
Расе.
 
З іх,
Турбот і шчасця поўны,
Твой
Пачаўся
Дзень працоўны.

 

Похожие статьи:

ПераказыВясновая раніца (Паводле Я. Скрыгана)

ПераказыРаніцою

Авяр’ян ДзеружынскіАвяр’ян Дзеружынскі - Летняя раніца

Якуб КоласЯкуб Колас - Раніца вясною

Язэп ПушчаЯзэп Пушча - Раніцу шчэбет пільнуе ...