Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Рыгор Барадулін - Вінаваты тут не сшыткі

У Мікіткі двойкі ў сшытку
Шыі гнуць,
Як тыя гусі.
Абяцае ўсё Мікітка:
– За вучобу я вазьмуся.
Сшытак новы завяду
І, нібы на паваду,
Ўсе пяцёркі павяду.

З захапленнем,
Са стараннем
Ён рашаў задачу ўранні,
Толькі так пяром вадзіў –
Кляксу з бохан пасадзіў.
Уздыхаў Мікітка горка:
– Зноў не будзе мне

пяцёркі...


А назаўтра
Жвава, вёртка
Маляваў хлапец вавёрку.
Так малюнкам захапіўся,
Што на хвост зусім забыўся.
– Не было б хваста

ў вавёркі,

Атрымаў бы я пяцёрку...

Потым з дружбаком
Ягоркам
Коўзаўся Мікітка з горкі.
Прапусціў урок хлапчына,
Ды знайшлася зноў

прычына:

– Каб не горка, не Ягорка,
Я б дамоў прынёс

пяцёрку...


І адна ў яго гаворка:
– Каб ды каб,
Я б меў пяцёрку...
Сшыткі новыя заводзіў,
Толькі з двойкамі прыходзіў.

 

Похожие статьи:

Рыгор БарадулінРыгор Барадулін - Уцякала зіма ад вясны...

Рыгор БарадулінДзіцячая паэзія Рыгора Барадуліна

Рыгор БарадулінРыгор Барадулін - Світанняў я з табой не сустракаў...

БиографииРыгор Барадулін

Рыгор БарадулінТворчасць Рыгора Барадуліна