Выпусціць птушку,
Апусціць галаву,
Выпусціць шчасце,
Вядро таксама...
Лічуся,
Пакуль тапчу мураву,
Выпускніком той школы,
Дзе навучала мама.
Хоць, праўда,
Вырас я недавучам,
Бо слухаў усё
Не душою, а вухам.
Пераросткам
У школу пайшоў,
Ды застаўся
Недаросткам,
І ў гэтым мая бяда ўся:
Да ісціны не дарос,
Што мама вачыма,
Святымі ад слёз,
У Бога
Выпрасіла мой лёс.
Похожие статьи:
Янка Золак → Янка Золак - Ода маці
Пераказы, дыктанты → На скрыжаванні
Пераказы, дыктанты → Да маці
Пераказы, дыктанты → І надыходзіць дзень
Пераказы, дыктанты → Сустрэча з маці