Ах, не трывожце, сэрцу так балюча!
Ах, не прыходзьце прывідам у сны!
Я пабягу дарогаю гаючай
без Вас у далеч бэзавай вясны.
Я пабягу, шукаючы прытулак
няздзейсненым жаданням у гаі,
ад мітусні, ад звону шумных вулак,
туды, дзе ноч калышуць салаўі.
Калі ж узыдзе поўня караваем, –
пазбавіць сэрца смутку і нуды!
У ім пакіне зорка палявая
свайго святла гарачыя сляды.
Ласкава буду зваць яе сястрыцай,
ў начное неба кіньце свой пагляд...
Магчыма, зорка весняя іскрыцца,
а можа, я плыву за далягляд!
1978
Похожие статьи:
Якуб Колас → Якуб Колас - Зорка
Пераказы → Зорка Венера
Пераказы → Як зорка бярозкаю стала
Іван Шамякін → Іван Шамякін - Злая зорка
Алесь Якімовіч → Алесь Якімовіч - Чырвоная зорка