Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Пімен Панчанка - У навальніцу

Перуны грукаталі ў прасторы пустым,
Прыгіналіся долу кусты,
I у цёмным прадонні набухшых крыніц
Гаслі водсвіты бліскавіц.

Мы стаялі ўдваіх, і тугая каса
Ненарокам кранула мой твар,
I тады я адважыўся і расказаў
Пра сардэчны, як кажуць, пажар.

Ты ж глядзела на клён, што на вуліцы мок,
Быццам бачыла першы раз.
Я адказу твайго дачакацца не мог,—
I агеньчык надзеі пагас.

Вось і схлынулі хмары, і дождж пераціх,
Чуцен кропель буйных перазвон.
Асцярожна трымаў на далонях тугіх
Серабрыстае зарыва клён.

Я з трывогай аб нечым цябе запытаў,
Ты хутчэй заспяшыла дамоў:
«Я нічога не чула, бо гром грукатаў,
Іншым разам раскажаш ізноў».

1938

 

Похожие статьи:

Пімен ПанчанкаПімен Панчанка - Вясёлай маланкаю ластаўка бліскае…

Пімен ПанчанкаДухоўны свет лірычнага героя ў паэзіі Пімена Панчанкі

Пімен ПанчанкаПімен Панчанка - Зварот

Пімен ПанчанкаПімен Панчанка - Сармацкае кадзіла - ГДЗ

Пімен ПанчанкаПімен Панчанка - Сармацкае кадзіла