Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Пімен Панчанка - Сармацкае кадзіла - ГДЗ

   1. Аўтара ўсхвалявала, узрушыла праблема знікнення раслін. Яго клапоціць, што кураслеп лясны, ворлік, чарамша, сармацкае кадзіла, сон-трава, познацвет і многія іншыя "да Чырвонай кнігі збеглі ўсе". Пімен Панчанка перажывае за тое, што "збяднеў у нас зялёны свет"
   2. Чалавек нясе адказнасць за тое, што адбываецца ў навакольным асяроддзі, бо ён тварэнне прыроды і цесна з ёю звязаны. Любое парушэнне, зробленае чалавекам, можа прывесці да непапраўных страт. Кожны з нас павінен усведамляць, што спажывецкія адносіны да прыроды, бяздушша да яе накіраваны супраць самога чалавека.
   У тэксце гэта думка перададзена ў радках:

Вінаваты ў гэтым не сарматы,
Вінаваты ўсе мы: ты і я.

   3. У радках "Душна ад жалезнага прагрэсу" перададзены адносіны да бяздушнага стаўлення да зямлі. Нельга, каб гаспадарчая дзейнасць шкодзіла "зялёнай радні" і падразала "жылы лесу". Звяртаючы ўвагу на "жалезны прагрэс", аўтар прызывае задумацца над вынікамі сваёй дзейнасці.
   4. Калі не спыніць знішчэнне прыроды, людзі пакінуць нашчадкам збяднелую планету без многіх відаў раслін і жывёл; атрутнае паветра, якім нельга будзе дыхаць.
   5. Выратаваць і захаваць прыродную спадчыну можна толькі ўсвядаміўшы сваю асабістую адказнасць за ўсё, што адбываецца на зямлі.
Прапануе аўтар прыняць "захады і меры", сярод якіх, магчыма, і прызваць да адказнасці тых, хто бяздумнай дзейнасцю забруджвае рэкі і азёры, атручвае паветра, знішчае жывёльны і раслінны свет.
   6. Назву званочак сіні кветка атрымала за сваё знешняе падабенства са званочкам. Назва кветкі сон-трава звязана з паданнем, што жывёлы і людзі, пакаштаваўшы корань расліны, упадалі ў глыбокі сон. Познацветам назвалі кветку таму, што цвіце яна апошняй, радуючы людзей у той час, калі іншыя кветкі ўжо адцвілі. Чарамшу называюць яшчэ мядзведжай цыбуляй, бо яна шырока выкарыстоўваецца ў ежу не толькі людзьмі але і мядзведзямі. Чаравічок венерын атрымаў сваю назву за падабенства з чаравічком.
   7. Каб зберагчы тыя расліны, якія растуць у нашай мясцовасці, можна прапанаваць наступнае:
   а) нельга бяздумна таптаць і рваць кветкі;
   б) пажадана ахоўваць месцы, дзе растуць рэдкія расліны;
   в) старацца самім саджаць кветкі.

Похожие статьи:

Пімен ПанчанкаДухоўны свет лірычнага героя ў паэзіі Пімена Панчанкі

Пімен ПанчанкаПімен Панчанка - Сармацкае кадзіла

БиографииПімен Панчанка

Пімен ПанчанкаПімен Панчанка - Зварот

Пімен ПанчанкаПімен Панчанка - Вясёлай маланкаю ластаўка бліскае…