Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Пімен панчанка - Не сярдуйце, не крыўдуйце...

Не сярдуйце, не крыўдуйце,
Бо жыццё нялёгкае.
Быў часамі я прыдуркам,
Ды ніколі лёкаем.

Ананімшчыкаў зласлівых,
Невукаў-халтуршчыкаў,
Бюракратаў ганарлівых
Многа мной патрушчана.

3 імі я не меў гешэфту,
Хабар не прывозіў я...
Быў мне лес адзіным шэфам,
Кансультантам — возера.

Толькі вершы...
Душна, душна...
Карані падрэзаны.
Стаў народ мой раўнадушны
Да роднай паэзіі.

Не сярдуйце, не крыўдуйце,
Гаснуць сонца колеры.
I на беларускай дудцы
Не іграць ніколі мне.

Пакуль паціху іншыя
Стваралі хутары,
Рабіў, рабіў увішна ён —
I вось... ужо стары.

Вучыў дзяцей ён добраму:
Не клянчыць, не прасіць.
I ў справе самай дробнай
Ніколі не хлусіць.

Быў вечным ён маўчальнікам,
Чакаў, цярпеў, трываў.
Шафёр яго начальніка
Кватэру атрымаў.

Яго ж кватэрка цесная,
Ды рад ён зноў і зноў,
Што выгадаваў чэснымі
Дачку і двух сыноў...

У гневе, злосці, ярасці
Гул грозных галасоў.
Пах беднасці і старасці —
Мільёны адрасоў.

Дзівак сцвярджае:
«Верце,
На свеце слаўна жыць!»
Але чаму так сэрца
Сумуе і баліць?

 

Похожие статьи:

Пімен ПанчанкаПімен Панчанка - Вясёлай маланкаю ластаўка бліскае…

Пімен ПанчанкаПімен Панчанка - Сармацкае кадзіла

Пімен ПанчанкаПімен Панчанка - Сармацкае кадзіла - ГДЗ

Пімен ПанчанкаДухоўны свет лірычнага героя ў паэзіі Пімена Панчанкі

Пімен ПанчанкаПімен Панчанка - Зварот