Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Пімен Панчанка - Не люблю я слова «пакарыцель»...

Не люблю я слова «пакарыцель»,
Не люблю я слова «ўладар»,
Вось зямля зялёная – бярыце
Для жыцця, і працы, і для мар.

Хто ўладарыць, той і ўдарыць раптам
На падзеі, па душы жывой.
Пакарэнне пахне трохі рабствам,
Карай, і рабункам, і крывёй.

Пакарыць хацелі нас,
I мукі
Спаленай Хатыні – не забыць.
Для людскога шчасця, для навукі
Хочацца і лётаць, і рабіць.

Сваякі Міклухі, а не Стэнлі,
Мы асвоім шмат і абжывём,
Пракладзём дарогі праз пустэльні,
Гнёзды салаўіныя саўём.

Пакарэнне – гэта не карэнне
Будучых прасветленых эпох.
Для стварэння лепшых пакаленняў
Трэба помніць гора ўсіх дарог.

Акіян і космас вывучайце
З добрым сэрцам,
А яшчэ прашу:
Пакідайце і буслу, і чайцы
Больш вады і неба на душу.

 

Похожие статьи:

Пімен ПанчанкаПімен Панчанка - Сармацкае кадзіла - ГДЗ

Пімен ПанчанкаПімен Панчанка - Зварот

Пімен ПанчанкаПімен Панчанка - Вясёлай маланкаю ластаўка бліскае…

Пімен ПанчанкаДухоўны свет лірычнага героя ў паэзіі Пімена Панчанкі

Пімен ПанчанкаПімен Панчанка - Сармацкае кадзіла