Аб самым смачным
Жаб’ім кракацінні
Буслы клякочуць
I глядзяць: «Дзе гай,
А дзе дрыгва і ціна?»
Буслы стаяць,
Як балерыны на карцінах
У мастака Дэга.
Было так па-над Прыпяццю
Учора...
А сёння ўсюды цьмяна, дымна, чорна,
Не звіняць у небе жаўрукі...
Божа, не гані мяне ў пячоры,
Божа, не гані у глыб ракі!
Які Дэга?
Тут пахне Хірасімай.
Няма слядоў бусліных
І ласіных:
Над Прыпяццю –
Нябачнай смерці след.
Палескі край,
Як пазмрачнеў твой свет.
Крыніца: Панчанка П. Горкі жолуд: Вершы. – Мн.: Маст. літ., 1988. – 63 с.
Похожие статьи:
Мікола Мятліцкі → Мікола Мятліцкі - Санеты Чарнобыля
Сучасная літаратура Беларусі → Тэма Чарнобыля ў беларускай паэзіі
Алесь Пісьмянкоў → Алесь Пісьмянкоў - 1986
Максім Танк → Максім Танк - Самае доўгае расстанне
Артур Вольскі → Артур Вольскі - Боль Чарнобыля