Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Пятрусь Макаль - Чарадзейная скарбонка

Ты крані яе рукою –
загаворыць звонка-звонка.
Ці не знаеш,
што такое
чарадзейная скарбонка?
Тут –
не фарбы-самацветы,
не бліскучыя манеты.
Ну, а скарб тут адмысловы –
словы,
словы,
словы,
словы...
Тут –
здараецца часамі –
з мышкай дружыць
кот з вусамі;
згодна скача ў танцы лоўкім
грозны зайка
з мілым воўкам.
Тут – нібы дзяцей, бясконца
вецер каласы люляе.
З месяцам пад вечар сонца
тут у хованкі гуляе...
Тут –
у дзень святочны ў госці
запрашае дзяцел маму –
вострай дзюбай на бяросце
адбівае тэлеграму...
Доўга скарб збіралі гэткі
і матулі,

і дзядулі,

каб яго пачулі дзеткі,
каб дарослыя пачулі.
Пабяжыць наперагонкі
да цябе
за казкай казка
з чарадзейнае скарбонкі...
Дык паслухай, калі ласка!

 

Похожие статьи:

Пятрусь МакальТворчасць Петруся Макаля

Пятрусь МакальПятрусь Макаль - Поле, поле...

Пятрусь МакальПятрусь Макаль - Два кубкі

Пятрусь МакальПятрусь Макаль - Табе, бацькоўская зямля

Пятрусь МакальПятрусь Макаль - Смак яблыка