Ён да працы
Прагнасць мае,
Ён і ў песнях самы звонкі,
У каго ні запытаеш,
Хваляць спрытнага Сымонку.
З першых дзён
Вайны-нягоды
Бацькі ў хлопчыка не стала –
Хоць дванаццаць год ад роду,
Гаспадарыць ён удала.
Неяк раз
Прыйшлі з калгаса,
Каб зрабіць падруб хаціне,
Дык, сякеру ўзяўшы, разам
Працаваў між іх хлапчына.
Раз прыйшоў
Дзядок рухавы:
– Дай табе гарод засею.
Адказаў Сымон ласкава:
– Дзякуй, я і сам умею!
Наш Сымонка
Ветлы з кожным,
Ля старэйшых стане з краю.
Часам вельмі ўжо сур’ёзна
Наш Сымонка разважае.
Падбягуць, бывае,
Дзеці,
Пазавуць на гульні з крыкам.
Ён жа буркне: – Не да гуляў,
У мяне сям’я вяліка!
На лугу
Касцы сышліся
Летняй роснай раніцою,
Бачаць, аж Сымон з’явіўся,
Ды з даўжэзнаю касою!
Хлапчука
Там абступілі
Ды сказалі ўважна, шчыра:
– Не, табе тут не па сіле,
Пачакай гадкі з чатыры.
Каб дзіця
Замарнавалі, –
Не такія мы суседзі!
Бацьку ж мы паабяцалі,
Што цябе як след дагледзім.
Мы йшчэ самі
Не паслаблі,
За касой паходзіць кожны.
Вось табе у рукі граблі,
І па сіле гэта можна!
І Сымон
Пайшоў лугамі
Заграбаць у копы сена,
Хоць малы яшчэ гадамі,
А працуе ён адменна.
Як на полі,
Так і ў школе –
Не згультаіць ні гадзіны.
Каб хто лаяў,
Не, ніколі!
Толькі хваляць ўсе хлапчыну.
Похожие статьи:
Авяр’ян Дзеружынскі → Авяр’ян Дзеружынскі - Адкуль з’явіліся рамёствы
Пераказы, дыктанты → На заводзе
Артур Вольскі → Артур Вольскі - Сталяры
Авяр’ян Дзеружынскі → Авяр’ян Дзеружынскі - Той, хто працуе...
Пераказы, дыктанты → Праца тваіх рук