Дождж прарваўся з ветрам
У спякоту,
Па пясках ударыў
Буйным шротам...
За адно імгненне,
За хвіліну
Перамыў лістоту на галінах,
Пачапіў на кожнае іглінцы
Па адной засмучанай
Слязінцы.
Прашумеў. Суняўся.
Ціха стала.
I слязінка кожная зайграла.
Колькі ў кроплю
Фарбаў назаткана,
Быццам свет увесь у ёй сабраны:
Поле,
Луг,
Сады ўсяго пасёлка,
I рака,
I неба,
I вясёлка!
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Грыбныя дажджы
Пераказы, дыктанты → Некалькі кропель дажджу
Пераказы, дыктанты → Цана дажджавой кроплі
Пераказы, дыктанты → Вадзяная кропелька
Вера Вярба → Вера Вярба - Дожджык