Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Пятро Глебка - Ходзіць лось рагаты

У дрымотным лесе
Ходзіць лось рагаты,
У гушчар залезе
І стаіць, цыбаты.

З гушчару прабіцца
Да лясной дарогі
Вельмі ж замінаюць
Кручаныя рогі.

Лось забыў пра гульні
І, прамы і строгі,
Рушыў да цырульні,
Каб падстрыгчы рогі.

Яшчэ больш трывожны
Ён прыйшоў дадому:
Дзе ж ты возьмеш ножны
Волату такому?!

 

Похожие статьи:

Еўдакія ЛосьЕўдакія Лось - Казка пра ласку

Еўдакія ЛосьЕўдакія Лось - Маці

Еўдакія ЛосьЕўдакія Лось - Уцякач

Еўдакія ЛосьЖыццёвы і творчы шлях Еўдакіі Лось

Еўдакія ЛосьЕўдакія Лось - Зайчык-выхваляйчык