Падаюць сняжынкі –
дыяменты-росы,
Падаюць бялюткі
за маім акном…
Расчасалі вішні
шоўкавыя косы
І ўранілі долу
снегавы вянок.
Дзесьці у прасторах
празвінелі бомы.
Дацвілі пялёсткі
нейчае тугі…
І здаецца зноўку –
еду я дадому
Пераведаць родных,
блізкіх, дарагіх.
Axінае вечар
тонкія мярэжы,
На акне альвасы
дагарэлі ў сне,
А ў душы квяцістасць,
і такая свежасць,
І з вачэй усмешкі
сыплюцца на снег.
Зноў зіма паслала
снежныя кілімы,
Зажурыла беллю
паплавы, лугі,
І прыходзіць радасць
у красе маўклівай.
Адплываюць хвілі
смутку і тугі…
А сняжынкі сеюць
кволую імглістасць,
Падаюць бялюткі
за маім акном,
І цвіце на вішнях
снежная ўрачыстасць,
Сцелецца на скронях
перад раннім сном.
Хочацца навеяць
казкі-таямніцы
Гукамі мелодый,
радасцю без слоў.
І застылі цені
у маёй святліцы,
Засынаю… Сніцца
роднае сяло.
Похожие статьи:
Ларыса Геніюш → Ларыса Геніюш - На каньках
Пераказы → Зімой у лесе (Паводле Я. Галубовіча)
Кастусь Жук → Кастусь Жук - Беларуская зіма
Змітрок Бядуля → Змітрок Бядуля - Сняжынкі
Кастусь Жук → Кастусь Жук - Снежань