Зіма... І золкія завеі...
Дарогі снегам замяло.
Таполі ў наквеці сівеюць.
І нікнуць бомы за сялом.
Як здані, белыя бярозы
Да болю журацца ў прастор.
На іх узорныя марозы
Чароўны выткалі узор.
Нямая бель... Гаі... Дубровы...
Маўчаць за возерам стагі,
Згубілі вербы каляровасць,
А там... снягі... снягі...
снягі...
Які прастор... Ў прасторы іней...
Я сам не ведаю, чаму
Люблю заснежныя раўніны
І беларускую зіму!
Зіма!.. Зіма!.. Ў палях туманы...
Нервова плачуць палазы.
Бялеюць сонныя паляны
Ў завеях дзікае красы.
Похожие статьи:
Ларыса Геніюш → Ларыса Геніюш - На каньках
Кастусь Жук → Кастусь Жук - Снежань
Пераказы → Хутка зіма
Кастусь Жук → Кастусь Жук - Беларуская зіма
Пераказы → Зімой у лесе (Паводле Я. Галубовіча)