Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Павел Місько - Здрада

Метро.
Падземны пераход...
Каля падсобкі нейчы кот...
Не, памыліўся, мабыць, трошкі:
Тры колеры – прыкмета кошкі...
Даўно, шмат дзён яна сядзіць
Каля прачыненых дзвярэй
І ўсё прыжмурана глядзіць
На ногі тысячаў людзей,
Нібы чакае ўсё кагосьці,
Нібы ва ўсіх, ва ўсіх пытае:
Дзе дзелася жанчына тая,
Што да ката насіла «ў госці»?
Назад, дадому ж, не занесла,
Бо дома, бачыце, так цесна,
Пусціла кошку ў пераходзе,
Дзе тлуму больш, дзе людзі ходзяць.
Сама ж як хвосцікам накрылася,
Умомант знікла, растварылася...
А кошка тоўстая сядзіць,
І на людзей глядзіць, глядзіць,
За тварамі людскімі сочыць,
Сустрэць жанчыну тую хоча,
Каб зазірнуць пытальна ў вочы:
«Ну хіба ёсць мая віна,
Што скора буду не адна?»

З дзвярэй выглядвае кабета:
– Ты плюнь, гарушка, на заразу!
Во гэткія ў раддоме зразу
Зракаюцца і сваіх дзетак.
Скарае Бог яе за гэта.
Хадзі хоць душу пажыві,
Дам хлеба, дам і малачка,
А як захочаш – пажыві ,
Мо будзеш лепшай, чым дачка,
Але нікому ні мур-мур,
Што я тут днюю і начую...
Акна няма... Бетон, мармур...
Труна каменная...
Не чую,
Што ў пераходзе, хоць з гармат
Страляй ці бі ў якія звоны... –
Сцягла з сябе камзол-халат,
Што быў мо некалі чырвоны,
І кошку гэткаю апраткай
Захутала, нібы дзіцятка.
Як несла – да грудзей туліла,
Шаптала штосьці ёй чулліва,
А потым і слязу пусціла:
– Выгнанніца ж і я таксама...
Не трэба дзеткам ужо мама...
А заўтра сяду я з табою
З працягнутай рукою...

 

Похожие статьи:

Павел МіськоПавел Місько - Адарка і пацукі

Павел МіськоАпавяданні Паўла Місько

Павел МіськоПавел Місько - Навасёлы

Павел МіськоПавел Місько - Эрпіды на планеце Зямля

Павел МіськоПавел Місько - Грот афаліны