Як соладка спіцца
У роднай хаце,
Калі пасцель табе
Слала маці.
Як хораша ранкам
Прачынацца,
Калі да сняданка
Будзіць маці.
Як рупна сонца
З паўдня прыпякае,
Нада мной узнятае
Матчынымі рукамі.
Ператомлена ўздрыгваюць
Рукі маці:
Як кара, шчасце
Неба трымаць ім!
На крокі твае,
Як на песню,
Галаву ўзнімаю.
Пакуль іх чую,
Мне жыць не страшна,
Мама.
1977
Похожие статьи:
Пераказы, дыктанты → Праца тваіх рук
Ніна Мацяш → Ніна Мацяш - Бязладная размова
Янка Сіпакоў → Янка Сіпакоў - Твае рукі
Ніна Мацяш → Творчасць Ніны Мацяш
Аляксей Пысін → Аляксей Пысін - Рукі бацькі