Табе здаецца, незалежны ты,
Раз не са мной — недасягальны, значыць.
А я схілюся да рачной вады,
I ў ёй не мой, а твой адбітак бачу.
Табе здаецца, вольны ты казак,
Калі ў пачуццях гэткі асцярожны.
А варта мне адно слаўцо сказаць —
I ўздрыгнеш ты шчасліва і трывожна.
Калі чым насцярожыла, забудзь.
На незалежнасць я не пасягаю.
Мне б толькі твае вочы прысягалі,
А будзь такі, як ёсць. Ты толькі будзь!
Похожие статьи:
Ніна Мацяш → Ніна Мацяш - Запозненаю дзікаю ажынай...
Ніна Мацяш → Ніна мацяш - Дажджынка
Ніна Мацяш → Ніна Мацяш - Бязладная размова
Ніна Мацяш → Творчасць Ніны Мацяш
Анатоль Вялюгін → Анатоль Вялюгін - На плошчы Незалежнасці