Ёсць зямля — прыгажэйшая ў свеце, магчыма.
Я, прынамсі, не ведаю гэткай другой —
Каб і з чыстымі, як у дзіцяці, вачыма
І з даверлівай, як у дзіцяці, душой.
Але й горш невядома за што пакаранай,
Горш бяздольнай, нялюбай і гнанай з сям’і,
Болей крыўджанай лёсам, людзьмі пагарджанай, —
Я таксама не знаю на свеце зямлі.
Люты 1997 г.
Похожие статьи:
Ніл Гілевіч → Грамадзянская і медытатыўная лірыка Ніла Гілевіча
Ніл Гілевіч → Матывы і вобразы паэзіі Ніла Гілевіча
Биографии → Ніл Гілевіч
Ніл Гілевіч → Ніл Гілевіч - Родныя дзеці. ГДЗ
Ніл Гілевіч → Ніл Гілевіч - Лодачкі