Я хаджу, закаханы
У твае краявіды,
І шапчу, як прызнанне:
О, мой край дарагі!
Зноў нясу табе ў споведзь
І трывогі, і крыўды,
І надзеі, і ўцехі,
І любоў, і грахі...
Пасля доўгіх расстанняў
І далёкіх вандровак
Я вярнуся навекі
Ў засень клёнаў тваіх.
Толькі з роднага долу,
Толькі ў роднай дуброве –
Як не дрэвам, хоць кветкай
Прарасту для жывых.
1962
Похожие статьи:
Авяр’ян Дзеружынскі → Авяр’ян Дзеружынскі - Я спяваю, ты спявай!
Васіль Зуёнак → Васіль Зуёнак - Будучыня
Пераказы → Свой край
Пераказы → Мой край
Пераказы → Святло Радзімы