Я – беларус, я нарадзіўся
На гэтай казачнай зямлі,
Дзе між лясоў і пушчаў дзікіх
Адвеку прашчуры жылі.
Я – беларус, я ганаруся,
Што маю гэтае імя:
Аб добрай славе Беларусі
У свеце знаюць нездарма!
Я – беларус, і я шчаслівы,
Што маці мову мне дала,
Што родных песень пералівы
І зблізку чую, і здаля.
Я – беларус, і хоць сягоння
Яшчэ малы, але скажу:
Я родам з племя непакорных
І прад бядой не задрыжу!..
Похожие статьи:
Ніл Гілевіч → Грамадзянская і медытатыўная лірыка Ніла Гілевіча
Ніл Гілевіч → Ніл Гілевіч - Лодачкі
Биографии → Ніл Гілевіч
Ніл Гілевіч → Ніл Гілевіч - Родныя дзеці. ГДЗ
Ніл Гілевіч → Матывы і вобразы паэзіі Ніла Гілевіча