Колькі кветак ля ракі!
Сінія, як вочкі,
Незабудкі і браткі,
Смолкі і званочкі.
І мядунка, і герань,
Слёзкі, мята, кашка!
Сто букетаў назбіраць
Тут за дзень няцяжка.
Паміж кветак, у траве,
Не разгледзець Светку:
Толькі бант на галаве
Мільганецца зрэдку.
Рве па кветачцы адной,
Выбірае з густам.
Нечакана для самой
Напаткала бусла!
Не спалохаўся ані
Прыгажун цыбаты:
Хоць за дзюбу пацягні
І вядзі дахаты.
– Я ж цябе не зачаплю,
Мілы, добры бусел,
Я сабе букет раблю,
Вось ён – палюбуйся!
А цыбаты – хоць бы што!
І не чуе Светку!
Можа быць, дзяўчынку ён
Палічыў за кветку?
Похожие статьи:
Пераказы → Водар дзядоўніку
Пераказы → Васількі
Пераказы → Колер кветак
Пераказы → Японская ружа
Пераказы → Дзіўныя кветкі