Паклон табе, мой беларускі краю!
Ты – мой, я – твой: ад роду і навек.
Я зноў і зноў да сэрца прыкладаю
Твой ліст дубовы – як чароўны лек.
За хлеб, што ем, за песні, што спяваю,
За шчасце звацца іменем тваім –
Паклон, паклон табе, мой родны краю!
Ты – мой, я – твой: усюды і ва ўсім!
1973
Похожие статьи:
Авяр’ян Дзеружынскі → Авяр’ян Дзеружынскі - Я спяваю, ты спявай!
Васіль Зуёнак → Васіль Зуёнак - Будучыня
Ларыса Геніюш → Ларыса Геніюш - Краю мой
Вера Вярба → Вера Вярба - Мой край
Пераказы → Прырода – крыніца прыгажосці