«Нас тут было чатыры міліёны!» –
Крычыць жахлівы надпіс са сцяны.
«Усім, усім падпальшчыкам вайны
На ўсе вякі мы шлём свае праклёны!
Нас з’еў агонь – чатыры міліёны
Мужчын, жанчын, дарослых і дзяцей.
Скажыце: дымам з вогнішча касцей
Сягоння свет ужо не заімглёны?
Скажыце – мёртвыя, мы хочам знаць:
З жаночых кос, як таннай сыравіны,
Ужо не ткуць сягоння мешкавіны
І дываноў, каб ногі выціраць?
А каб мільёнамі не паміраць –
Вы знаеце, што вы рабіць павінны?»
1964-1965 гг.
Похожие статьи:
Янка Купала → Янка Купала - Для зямлі прадзедаў маіх...
С → Санет
Максім Багдановіч → Максім Багдановіч - Санет (Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі...)
Максім Багдановіч → Максім Багдановіч - Санет (Замёрзла ноччу шпаркая крыніца...)
В → Вянок санетаў