Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Міхась Чарот - Песня беларуса

Не асенні вецер ў гаі

Вые-завывае,

Беларус аб родным краі

Жаласна спявае.

У кожнай песні ён ад сэрца

Праклінае долю,

Жыць не хоча ў паняверцы —

Рвецца ён на волю.

Няхай ў песні жальбу чуюць

Аб нашай нядолі,

Можа, прыйдуць, пашкадуюць,

Дадуць хлеба, солі...

Эх, не трэба нам ахвяры,

Прасіць вас не будзем,

Вось як знікнуць гэты хмары,

Самі ўсё здабудзем.

Знікнуць хмары, сонца ўзыдзе

I пад нашым краем,

Грамадою тады выйдзем,

Песню заспяваем.

Каб пачулі лес і поле

I памаглі пеці,

Што жывуць ужо на волі

Роднай зямлі дзеці.

А цяпер не плач дарэмна,

Беларус, мой браце,

Хоць і кпяць з цябе нікчэмна

У тваёй нават хаце.

Хутка прыйдзе час-гадзіна, —

Вораг кіне кпіці:

Яму будзе дамавіна,

А мы будзем жыці.


1919

 

Похожие статьи:

Міхась ЧаротМіхась Чарот - Звон

БиографииМіхась Чарот

Міхась ЧаротМіхась Чарот - Моладзь

Міхась ЧаротМіхась Чарот - Босыя на вогнішчы

Міхась ЧаротМіхась Чарот - Вясенняя раніца