Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.
Міхась Стральцоў - Ты пайшла...
Ты пайшла,
ты чамусьці пайшла,
і я
стаў калодзежам без вады,
стаў вясновым кустом без лісця,
але болей за ўсё
стаў падобны на клетку,
якую пакінула птушка...
Чую, у садзе чужым пяе,
бачу між дрэў залачоную клетку.