Была ціхая летняя раніца. Сонца яшчэ не паспела забрацца высока і пералівалася мільёнамі агеньчыкаў у роснай мураве, на палянах, паблісквала на вільготным лісці бяроз, рассыпалася залацістымі плямамі праз лапкі ялін, праз кучомістыя верхавіны хвой. І калі трапляла сонца на спелыя ягады маліны, яны гарэлі як камні-самацветы. І пах ад іх ішоў далёка-далёка, праз лес, праз балота, да самае лесавое дарогі.
Похожие статьи:
Міхась Лынькоў → Міхась Лынькоў - Салют
Міхась Лынькоў → Міхась Лынькоў - Міколка-паравоз
Міхась Лынькоў → Міхась Лынькоў - Над Бугам
Міхась Лынькоў → Маньчжур. Аналіз апавядання
Міхась Лынькоў → Міхась Лынькоў - Васількі