Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Міхась Лынькоў - У мястэчку

   У апавяданні Міхася Лынькова «У мястэчку» дачка местачковага беднага гарбара, начытаўшыся рамантычных кніг, выхавала ў сабе пачуццё ўзнёсласці і глядзіць на свет асаблівымі вачыма. Але Эйдля — так зваць гарбарову дачку — не пагарджае навакольным жыццём і бацькоўскім бедным домам, як гэта здаралася з іншымі рамантычнымі натурамі, паказанымі ў дакастрычніцкай літаратуры. Узнёслае светаадчуванне Эйдлі, наадварот, памагае ёй вастрэй убачыць навакольны стан рэчаў. Раней яна не бачыла яго так выразна балюча, бо прывыкла да таго, што бачыла вакол сябе. Ёй усё здавалася натуральным. I толькі даведаўшыся з кніг, якім прыгожым можа быць жыццё, яна разгледзела факты такімі, якімі яны ёсць, і задумалася над імі. Эйдля пытае маці: «Мамачка, а чаму там... ну, чаму там залатыя арэхі, а ў нас... скураты?» I яшчэ яна пытае ў маці, чаму ў таткі такія худыя плечы.
   Абвостранае ўспрыняцце асобных фактаў жыцця, шчыры сардэчны боль за людскія беды, якія засталіся ў спадчыну ад старога ладу, не дазвалялі рамантычнаму пачуццю адарвацца ад зямных патрэб, накіроўвалі яго да людскіх інтарэсаў.

Похожие статьи:

Міхась ЛынькоўМіхась Лынькоў - Міколка-паравоз

Міхась ЛынькоўМіхась Лынькоў - Салют

Міхась ЛынькоўМаньчжур. Аналіз апавядання

Міхась ЛынькоўМіхась Лынькоў - Над Бугам

Міхась ЛынькоўМіхась Лынькоў - Васількі