Найти на сайте: параметры поиска

Увага!!! Невялікія апавяданні і вершы пададзены ў поўным варыянце.



Міхась Кавыль - Просьба

Каля Слуцку ёсць адно сяло,
Невялічкае, двароў з дзесятак.
Калі-б вас туды як завяло,
Пашукайце, калі ласка, хату.

Паміж хат яна адна, бадай,
На страсе гадуе мох зялёны,
На двары красуе лебяда,
Ля варот сумуюць ціха клёны.

На кале пузаты дрэмле гляк,
Ля хлява цабэрак у мякіне.
На градзе цвітуць півоні, мак,
Па сяброўках журыцца вярбіна.

Вы напэўна знойдзеце, і вас
Прывітаюць хлебам чорным з соляй,
I сцюдзёны спрагу ўтоліць квас,
Пачастуюць бульбаю з фасоляй.

Папытайцеся тады у той,
Што спаткае і адчыніць дзверы,
Ці чакае скуль-небудзь сватоў,
Ці не страціла надзею й веру.

I адкажа: “Як-жа, абяцаў...
Толькі, мо, нямашака на свеце ...”
Не чакайце сумнага канца
I маёй пакутніцы скажэце,

Што жыву, кахаю і прыйду,
Як зямлю маланкі зноў ахрысцяць.
Хай прадзе пачынкі светлых дум,
Тчэ сузор’і радаснага прыйсця.

1952

 

Похожие статьи:

Міхась КавыльЖыццёвы і творчы шлях Міхася Кавыля

Міхась КавыльМіхась Кавыль - Санет

Міхась КавыльМіхась Кавыль - Сібір

БиографииМіхась Кавыль

Міхась КавыльМіхась Кавыль - Ідзі, ідзі...